У Беларусі прызналі небяспечным адзенне польскіх брэндаў Sinsay і Reserved
Магазін Reserved у мінскім ГЗЦ "Палацца" / palazzo.by
Дзяржстандарт унёс у рэестр небяспечнай прадукцыі яшчэ некалькі дзясяткаў найменняў адзення польскіх брэндаў Sinsay і Reserved. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reformby.org. Раней адзенне гэтых марак ужо прызнавалася небяспечным. Пад забарону патрапілі і дзіцячае (курткі, джэмперы, ніжняя бялізна), і дарослае (штаны, шорты, піжамы) адзенне.
Пытанні паўсталі да гіграскапічнасці або паветранепранікальнасці тканін. У Дзяржстандарце адзначылі, што ўзоры, якія трапілі пад забарону, не адпавядалі па гэтых паказчыках тэхрэгламентам Мытнага саюза. Акрамя польскіх брэндаў Дзяржстандарт таксама забараніў продаж некалькіх найменняў дзіцячага адзення турэцкай маркі Blueland.