У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" яшчэ адзін адукацыйны сайт
Праект "Васьміног" / vasminoh.school
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" яшчэ адзін адукацыйны сайт. На гэты раз сілавікі зацікавіліся адукацыйнай платформай "Васьміног", якую робяць беларусы з дыяспары.
"Экстрэмісцкай" прызналі і старонку платформы ў Facebook. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Драгічынскага раёна 8 красавіка 2025-га.
Праграма “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.