У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу Віктара Ляхара пра вайсковую сімволіку
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкай" кнігу Віктара Ляхара пра вайсковую сімволіку "Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры", выдадзеную ў Мінску ў 2019-м. Адпаведнае рашэнне 18 красавіка прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. Кніга ўжо ўключана ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" на сайце Міністэрства інфармацыі.