У Беларусі павялічыліся тарыфы на паслугі ДАІ

25 кастрычніка яна афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання пастанова набывае моц, адзначае БЕЛТА

Выезд супрацоўніка ДАІ для прыёму па месцы размяшчэння навучальнай арганізацыі кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам, правядзення заняткаў па Правілах дарожнага руху будзе каштаваць 50 тыс.руб. у гадзіну, прадастаўленне аўтадрома для навучання ваджэнню (на аўтамабілі ўладальніка) — 13 тыс.руб. у гадзіну. 

Выдача камплекту копій дакументаў, якія паслужылі падставай для рэгістрацыйных дзеянняў у дачыненні да транспартнага сродку, абыйдзецца ў 25 тыс.руб., матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні — 30 тыс.руб. 

Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых выпрабаваннях транспартных сродкаў, складовых частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання будзе каштаваць 200 тыс.руб. 

Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых або буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы ў межах населенага пункта на адлегласць да 10 км уключна складзе 110 тыс.руб., Да 20 км уключна — 170 тыс.руб., звыш 20 км — 220 тыс.руб. Гэтая ж паслуга па-за межамі населеных пунктаў будзе каштаваць 7 тыс.руб. за 1 км. 

Кошт ўзгаднення зместу інфармацыі на папяровых (кнігі, брашуры, плакаты, іншая друкаваная прадукцыя) і электронных носьбітах, якая закранае сферу арганізацыі бяспекі дарожнага руху, складзе 120 тыс.руб. за адзін умоўны друкаваны ліст або 50 Мб. 

Фота — sozy.ru