У Беларусі палітвязнямі прызналі адразу 16 чалавек
Колькасць палітвязняў у РБ працяглы час складае каля паўтары тысячы чалавек / dpa
У Беларусі палітвязнямі прызналі адразу 16 чалавек. Гэта — Андрэй Цалюк, Сяргей Грыцэня, Аляксандр Жандараў, Іван Пуздроў, Вадзім Саскавец, Сяргей Навумчык, Андрэй Сініцкі, Дзмітрый Удалееў, Мікалай Амельчанка, Максім Фралоў, Таццяна Трафімчык, Іван Кашко, Аляксей Маеўскі, Аляксей Кавалёў, Андрэй Лаўрыновіч і Кірыл Крошкін. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Усе згаданыя асобы былі асуджаныя па абвінавачванні ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "абразе Лукашэнкі" (ці "паклёпе" на яго), "абразе прадстаўніка ўлады".
Агульная колькасць палітычных зняволеных у РБ на сённяшні дзень складае 1479 чалавек.