У Беларусі падаражэў тэхагляд аўтамабіляў

4 траўня ў Беларусі вырас кошт тэхагляду аўтамабіляў, паведамляе abw.by. Перад гэтым кошт тэхагляду змяняўся яшчэ ў верасні 2014 года.

На дыягнастычных станцыях УП "Белтэхагляд" кошты на тэхагляд адзіныя, на астатніх дыягнастычных станцыях расцэнкі могуць адрознівацца.

Такім чынам, кошт ТА легкавікі вырас на 30 тысяч руб. — ад 160 тысяч да 190 тысяч (з бензінавым рухавіком). На тыя ж самыя 30 тысяч руб. (са 165 тыс. да 195 тыс.) падаражэў тэхагляд для аўто з рухавіком, які працуе на дызпаліве або газавым паліве.

Дарэчы, да гэтай сумы трэба дадаць 54 тысячы руб. за "паслугі па ідэнтыфікацыі транспартных сродкаў, рэгістрацыі і афармленні дазволаў на допуск".

Фота — abw.by