У Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэтаў

1 снежня ў Беларусі падаражэлі некаторыя віды цыгарэтаў. Рост коштаў склаў 2,3% -3,1%, паведаміляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.

У прыватнасці, кошт на Luckies Click & Roll вырас ад 16 тысяч да 16,5 тысяч рублёў, усе віды Aroma Rich — з 21,5 тысяч да 22 тысяч рублёў.

Вытворцы і імпарцёры цыгарэт у Беларусі маюць права штомесяц павышаць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. У лістападзе кошты выраслі адразу на 78 відаў цыгарэт.

Фота — biznestoday.ru