У Беларусі падаражэла харчаванне ў дзіцячых садках і школах

У Беларусі выраслі грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дашкольных установах. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 26 лістапада 2014 года №1104. 29 лістапада пастанова была апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набыла афіцыйную моц, інфармуе БЕЛТА.

Так, выдаткі на харчаванне ва ўстановах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны для дзяцей ва ўзросце 1-2 гады павялічваюцца з 14 010 рублёў да 15 410 рублёў, Ва ўзросце 3-6 гадоў — з 17 770 руб. да 19 550 руб.

Для дашкольных устаноўва, у якіх дзеці праводзяць 12 гадзін, нормы выдаткаў таксама павышаныя. Для малодшых груп цэны ўзняліся з 18 260 руб. да 20 090 руб., для дзяцей 3-6 гадоў — з 22 030 руб. да 24 230 руб.

Акрамя таго, змяняецца кошт харчавання для дзяцей, якія навучаюцца ў санаторных яслях-садах, дзіцячых садках і групах, установе адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху" з працягласцю знаходжання ад 12 да 24 гадзін. Так, для дзяцей ва ўзросце 1-2 гады кошт харчавання павялічыўся з 20 940 руб. да 23 030 руб. Для дзяцей 3-6 гадоў — з 26 350 руб. да 28 990 руб.

Пастанова згадвае і дашкольныя ўстановы на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Грашовыя выдаткі на харчаванне ў такіх установах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны падняліся для дзяцей 1-2 гадоў з 16 550 руб. да 18 210 руб., для дзяцей 3-6 гадоў — з 21 510 руб. да 23 660 руб. У малодшых групах, дзе дзеці знаходзяцца 12 гадзін, нормы падняліся ад 19 600 руб. да 21 560 руб., у групах ад 3 да 6 гадоў — з 25 130 руб. да 27 640 руб.

Фота — likar.info