У Беларусі пачалі вырабляць дадатковую абарону супраць дронаў

Бронетэхніка на ўзмацненні аховы мяжы, восень 2024-га

Бронетэхніка на ўзмацненні аховы мяжы, восень 2024-га / t.me/modmilby/

У Беларусі пачалі вырабляць дадатковую абарону супраць дронаў. Выпускаюцца маскіровачныя камплекты для ўзбраення, тэхнікі і войскаў у палявых умовах. Таксама дапрацоўваецца дадатковая абарона тэхнікі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Андрэй Федзін.

"У вайсковых часцях асвойваецца і ажыццяўляецца ўжо выраб дадатковых сродкаў супрацьдроннай абароны, так званых мангалаў, якімі абсталёўваюцца ўсе падраздзяленні, якія выконваюць сёння... баявую задачу па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы", — кажа ён у эфіры "Ваен ТБ".

Беларускае войска спрабуе пераймаць досвед вайны ва Украіне. Першыя "мангалы" пачалі з'яўляцца яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж з'явіліся аўтамабілі з кулямётамі. У канцы мінулага года было аб'яўлена пра стварэнне мабільнага комплексу процідзеяння малапамерным дронам. Беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць стральбу па беспілотніках з адзіночных аўтаматаў і стрэльбаў, а таксама з антыдронавых "зенітных аўтаматаў"

У Беларусі пачалі вырабляць дадатковую абарону супраць дронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.