Беларускія вайскоўцы вучацца страляць з антыдронавых "зенітных аўтаматаў"

Заняткі ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе

Заняткі ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе / t.me/zapadny_rubesz/

Беларускія вайскоўцы вучацца страляць з антыдронавых "зенітных аўтаматаў". Гэта ўстаноўка-турэль для барацьбы з БПЛА. На яе звычайна замацоўваюцца чатыры аўтаматы, з якіх можна адначасова весці агонь па паветраных цэлях "на 360 градусаў пад любым вуглом". Заняткі па выкарыстанні "спецыяльнай зенітнай устаноўкі" прайшлі ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе (дыслакуецца ў Слоніме).

Антыдронавыя "зенітныя аўтаматы" з'явіліся ў беларускім войску восенню мінулага года (тады іх паказалі міністру абароны Віктару Хрэніну). Іх выкарыстоўвала і тэрытарыяльная абарона на Віцебшчыне для адпрацоўкі дзеянняў пры абароне аднаго з прадпрыемстваў ад беспілотнікаў.

Беларускія вайскоўцы летась адпрацоўвалі стральбу па беспілотніках з адзіночных аўтаматаў і стрэльбаў. У канцы года было аб'яўлена пра стварэнне мабільнага комплексу процідзеяння малапамерным дронам.

Расійскія "шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. 

Беларускія вайскоўцы вучацца страляць з антыдронавых "зенітных аўтаматаў"
Беларускія вайскоўцы вучацца страляць з антыдронавых "зенітных аўтаматаў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.