У беларускім войску з'явіліся аўтамабілі з кулямётамі

"ДШК-мабіль" / Ваяр
У беларускім войску з'явіліся аўтамабілі з кулямётамі. Іх ужо выпрабавалі на палігонах. Як піша @iammilitary, "ДШК-мабілі" існуюць ужо ў трох варыянтах (ДШК — савецкі буйнакаліберны станковы кулямёт), якія можна пабачыць на фота. Аўтамабілі высокай праходнасці пераабсталёўваюць для ўстаноўкі на іх кулямётаў і супрацьтанкавых ракетных комплексаў.
Відавочна, што беларускае войска спрабуе пераймаць досвед вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.