У Беларусі па справе расіяніна-гвалтаўніка праходзіць 35 пацярпелых

У Беларусі па справе расіяніна-гвалтаўніка праходзіць 35 пацярпелых

Завершанае расследаванне крымінальнай справы аб серыі згвалтаванняў і іншых злачынстваў на тэрыторыі нашай краіны. Па ёй праходзіць у якасці абвінавачанага 45-гадовы грамадзянін Расіі. Ён прыязджаў у нашу краіну (1-2 разы на год) і нападаў на жанчын на працягу 1994-2014 гадоў. У шэрагу выпадкаў пагражаў сваім ахвярам нажом, у некаторых жанчын пасля згвалтавання забіраў грошы і залатыя вырабы. Агулам па справе праходзіць 35 пацярпелых. 11 з іх раней не паведамлялі пра тое, што ў іх адносінах былі ўчынены супрацьпраўныя дзеянні, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Адзначаецца, што многія ахвяры гвалтаўніка не хацелі гаварыць пра здарэнні, а некаторыя адмаўлялі факт згвалтавання. Зламысніка ўдалося затрымаць толькі ў лістападзе мінулага года. Пасля нападу на жанчыну ў Беларусі ён хутка вяртаўся ў Расію. Аднак следчыя здолелі выйсці на яго след (было праверана 30 тысяч падазраваных). Вядома, што мужчына мае сям'ю, дваіх дзяцей.

Расіяніну выставілі абвінавачанне па некалькіх артыкулах: "згвалтаванне" "замах на згвалтаванне", "гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару", "разбой" і "рабаванне". Крымінальную справу накіравалі пракурору, неўзабаве яна трапіць у суд.