У Беларусі новы намстаршыні памежнага камітэту
Андрэй Філатаў / БелТА
У Беларусі прызначаны новы намеснік старшыні Памежнага камітэта — палкоўнік Андрэй Філатаў. Да гэтага ён узначальваў першае галоўнае ўпраўленне Дзяржпагранкамітэта.
Яго папярэднік Ігар Буткевіч звольнены са службы ў запас — па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.