У Беларусі дапыталі бацькоў кіраўніка Беларускага дома ў Варшаве
Алесь Зарэмбюк / Еўрарадыё
Дырэктар фонду “Беларускі дом у Варшаве” Алесь Зарэмбюк паведаміў пра тры крымінальныя справы, якія распачалі супраць яго ў Беларусі. "Сёння па месцу майго жыхарства і прапіскі у Мастах прайшлі 2 ператрусы, — піша ён у Facebook. — Прадстаўнікі следчага камітэту з Гродна дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама-настаўніца вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі)".
Па якіх артыкулах распачатыя крымінальныя справы, пакуль невядома.
Грамадскі дзеяч Алесь Зарэмбюк працяглы час жыве ў Польшчы, куды вымушаны быў з'ехаць з Беларусі з-за пераследу.