У Беларусь прыйшла адліга
Адліга / Depositphotos
У Беларусь прыйшла адліга. Вядома, кліматычная — пра палітычную і казаць няма чаго.
У бліжэйшыя дні ў большасці рэгіёнаў чакаецца +5…+8 градусаў удзень. Плюсавую тэмпературу абяцаюць і па начах.
Зімняе надвор’е і тэмпература ніжэй за нуль чакаюцца з другой паловы наступнага тыдня. Калі верыць папярэднім прагнозам, Новы год беларусы змогуць сустрэць са снегам.