У Беларусь не пусцілі падробленыя кубікі Рубіка
Кубікі Рубіка / lrmuitine.lt
Літоўская мытня затрымала 1440 галаваломак "кубік Рубіка", якія накіроўваліся на беларускі рынак, паведамляе яе прэс-служба.
Цацкі затрымалі ў порце ў Клайпедзе. На адрас віленскай кампаніі ехалі 3600 галаваломак, а 1440 кубікаў Рубіка мусілі адправіцца ў Беларусь. Літоўскія мытнікі западозрылі, што цацкі могуць быць кантрафактнымі. Яны звязаліся з прадстаўніком брэнда, які пацвердзіў, што тавар сапраўды падроблены.
Мытнікі канфіскавалі абедзве партыі галаваломак і знішчаць іх.