У Барысаве судзяць дзясяткі ўкраінскіх фанатаў

Раней украінскія інтэрнэт-выданні паведамлялі пра больш за сотню затрыманых украінцаў, беларускія — пра каля 30 затрыманых беларусаў. Як інфармуе "Наша ніва", раніцай 10 кастрычніка ў суд у Барысаве прывезлі каля 30 украінскіх фанатаў. Там жа судзяць і беларусаў. Вядомае прозвішча аднаго з іх — Арцёма Бабоўнікава, у якога на матчы быў шалік з гербам "Пагоня".

У Барысаў прыехалі ўкраінскія дыпламаты.

Украінцаў вінавацяць у дробным хуліганстве і даюць ім па 5 сутак арышту.

Нагадаем, падчас футбольнага матча фанаты спявалі песню пра Пуціна з нецэнзурным словам, крычалі "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне!".

Здымак з архіва. Фота — Еўрарадыё