У Барысаве судзяць беларускага заўзятара (фота)

Падставай для затрымання стаў шалік з гербам "Пагоня" (на здымку). Як інфармуе "Наша ніва", суд над Бабоўнікавым мусіў пачацца а 10-й гадзіне.

Нагадаем, паводле неафіцыйнай інфармацыі, былі затрыманыя дзясяткі беларускіх заўзятараў і больш за сотню ўкраінскіх.

Пасля матча Арцём Бабоўнікаў (злева) зрабіў здымак з сябрамі на фоне арэны. На выхадзе са стадыёна яго затрымалі. Фота — nn.by