У Баранавіцкім раёне ў возеры знайшлі грузавік
У Баранавіцкім раёне каля вёскі Яжона ў возеры знайшлі грузавік. Ён зляцеў туды з дарогі — у нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. На шчасце, кіроўца застаўся жывы. Як паведамляе таварыства ратавання на водах, відавочцы здарэння дапамаглі мужчыне выбрацца з кабіны на бераг.
На месцы здарэння / instagram.com/osvod_baranovichiregion