У Баранавічах вайсковы "ЗІЛ" пратараніў плот вайсковай часці (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 20 сакавіка на вуліцы Чурыліна.
Як піша "Intex-press", плот вайсковай часці проста паваліўся ад імправізаванага тарану, калі шматтонны "ЗІЛ" прабіў дзірку ў бетоннай агароджы.
Як патлумачылі самі вайскоўцы, аварыя адбылася з-за пашкоджання адной з сістэм аўтамабіля. Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў.
Фота — intex-press.by