У Баранавічах таксоўка пратараніла міліцэйскую машыну (фота)

Міліцэйскі аўтамабіль ехаў на чырвонае святло з уключаным спецсігналам. Кіроўца таксоўкі на яго чамусьці не адрэагаваў. У выніку, адбылося сутыкненне. Ад удара ў міліцэйскай машыне заклініла гукавы сігнал і ён гучаў яшчэ пэўны час. Пацярпелі некалькі чалавек, якія ехалі ў аўтамабілях.



Фота — intex-press.by