У Баранавічах п'яны хлопец "цынічна размаляваў" пункт міліцыі
У Баранавічах п'яны хлопец "цынічна размаляваў" дзверы пункта міліцыі. Здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя. Што менавіта намаляваў малады чалавек, не паведамляецца.
Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС, раней 20-гадовы хлопец неаднаразова быў асуджаны.