У Баранавічах перакрывалі вуліцу з-за скрынкі з надпісам "бомба"
У Баранавічах увечары 27 снежня перакрывалі вуліцу Паўлава. Прычынай стала скрынка з-пад абутку. На ёй фламастарам з двух бакоў было напісана "бомба". Скрынку заўважыў мужчына і паведаміў міліцыянерам.
Як піша intex-press.by, на месца прыехалі прадстаўнікі ўсіх мясцовых спецслужбаў, было выстаўленае ачапленне. Сапёры праверылі скрынку і нічога там не знайшлі. Цяпер міліцыя шукае жартаўніка.
Фота з сацыяльных сетак.