У Баранавічах падлетак скраў у бабулі залатыя ўпрыгожанні і набыў за іх аўто
16-гадовы падлетак з Баранавічаў абакраў уласную бабулю, з якой жыў у адной кватэры. Ён забраў з дому залатыя ўпрыгожанні, прадаў іх і за атрыманыя сродкі набыў сабе легкавы аўтамабіль і вопратку.
Жанчына ўбачыла прапажу 3 лютага і звярнулася ў міліцыю. Яна адразу западозрыла ў крадзяжы ўнука: раней хлопец браў у яе грошы, але яна даравала.
Палова скрадзеных каштоўнасцяў знайшлася ў яго знаёмага, астатняе падлетак паспеў прадаць. Цяпер міліцыя шукае пакупнікоў бабулінага золата.
Хлопец вучыцца ў мясцовым прафесійным ліцэі, дзе яму даюць адмоўныя характарыстыкі. Зламысніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.