У Баранавічах чатырох чалавек правяраюць на каранавірус

У Баранавічах чатырох чалавек правяраюць на каранавірус

У інфекцыйнае аддзяленне лякарні ў Баранавічах змясцілі чатырох чалавек, піша "Intex-press". Усе яны студэнты БНТУ. 

Паведамляецца, што маладыя людзі маглі кантактаваць з іранскім студэнтам, у якога першага ў Беларусі выявілі захворванне на каранавірус.

У каментары журналістам намеснік галоўнага лекара Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Анатоль Спірыда патлумачыў, што на цяперашні час выпадкаў каранавіруснай інфекцыі не зарэгістравана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.