У Баранавічах Audi Q7 заляцела на тратуар і збіла жанчыну (фота, відэа)
Здарылася гэта ў цэнтры горада пасля аўтааварыі. Пацярпелую шпіталізавалі.
У Баранавічах у цэнтры горада адбылася аўтааварыя. На Савецкай вуліцы сутыкнуліся Audi Q7 і Audi 100. У выніку першы аўтамабіль адкінула на тратуар, дзе ён збіў 32-гадовую жанчыну. Яе мог выратаваць турнікет, але Audi Q7 яго абмінула. Пацярпелую шпіталізавалі, праводзіцца расследаванне. Ніхто з кіроўцаў (а ім 32 і 64 гады) не пацярпеў, паведамляе Intex-press.
Фота, відэа: Intex-press