У Бабруйску затрымалі юнака, які адпраўляў ілжывыя паведамленні аб мініраванні

Затрыманы навучэнец / t.me/pressmvd/
У Бабруйску затрымалі 16-гадовага навучэнца мясцовага каледжа. На відэа міліцыі ён кажа, што адправіў 6-7 ілжывых паведамленняў аб мініраванні.
Як паведамляе МУС, падлетак шукаў у інтэрнэце "жадаючых падзарабіць", прапаноўваў ім зрабіць тэлефанаванне аб мініраванні арганізацый і ўстаноў. Ён дасылаў тэксты для зачытвання і плаціў за "працу" па 5-10 долараў.
З бацькоў затрыманага збіраюцца спагнаць "усе выдаткі па рэагаванні на ілжывае паведамленне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.