У Бабруйску ў журналіста Дзяніса Носава праходзіць ператрус
У Бабруйску ў журналіста Дзяніса Носава праходзіць ператрус. З чым звязаны візіт сілавікоў, пакуль невядома, піша @bobruisk_online.
Носаў — супрацоўнік газеты "Вечерний Бобруйск". Нядаўна сайт выдання быў заблакаваны Мінінфармам.
За апошнія гады Дзяніса Носава неаднаразова затрымлівалі.