У аварыі з міліцэйскім УАЗам міліцыянт вылецеў праз лабавое шкло (фота)

Як піша onliner.by, сутыкнуліся Ford Focus і міліцэйскі УАЗ-"бохан". Удар быў нямоцным, але яго было дастаткова, каб міліцэйскае аўто перакулілася. Адзін з двух міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў салоне аўтамабіля, выпаў праз лабавое шкло.

Паводле папярэдняй версіі, Ford не саступіў дарогу УАЗу. Па словах відавочцаў, міліцыянту тэрмінова была неабходная дапамога медыкаў, ён скардзіўся на моцны галаўны боль. Праз 15 хвілін пасля сутыкнення на месца ДТЗ прыбылі медыкі, і мужчыну павезлі ў лякарню.

Фота — autogrodno.by