У аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі тры чалавекі
На месцы ДТЗ / t.me/pressmvd/
У аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі тры чалавекі. На закругленні дарогі Volkswagen з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе наехаў на прыдарожнае дрэва і перакуліўся. Мяркуецца, што вадзіцель няправільна абраў хуткасць і ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем.
Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю каля 17:35 у вёсцы Будагова. Загінулі 40-гадовы кіроўца, яго 46-гадовая жонка і іх агульная знаёмая, 54-гадовая жыхарка Жодзіна.
"На задняй восі аўтамабіля ўстаноўлены летнія шыны, адсутнічае допуск да ўдзелу ў дарожным руху", — піша прэс-служба МУС.