У аварыі ў Капыльскім раёне загінула 12-гадовая дзяўчынка — унучка кіроўцы

У аварыі ў Капыльскім раёне загінула 12-гадовая дзяўчынка — унучка кіроўцы

Удзень 22 кастрычніка ў Капыльскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. Па інфармацыі ДАІ, на дарозе перакуліўся аўтамабіль Renault. За рулём знаходзіўся 58-гадовы жыхар Салігорска.

Акрамя мужчыны ў салоне аўтамабіля ехала яго 12-гадовая ўнучка. Дзяўчынка ў аварыі загінула. Кіроўца быў экстрана шпіталізаваны.

У той жа дзень, але пазней у Мінскай вобласці адбылося яшчэ адно ДТЗ са смяротным вынікам. Каля аграгарадка Пятрышкі (Мінскі раён) 30-гадовы кіроўца аўтамабіля ВІС сутыкнуўся з веласіпедыстам, які загінуў.