У аварыі ў Ганцавіцкім раёне загінула пасажырка мікрааўтобуса

У аварыі ў Ганцавіцкім раёне загінула пасажырка мікрааўтобуса

У аварыі ў Ганцавіцкім раёне загінула пасажырка мікрааўтобуса. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 26 студзеня на аўтадарозе "Клецк-Сіняўка-Ганцавічы-Лунінец".

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 20-гадовы жыхар Ганцавічаў ехаў за рулём аўтамабіля маркі "Іveco". Мужчына не справіўся з кіраваннем, з-за чаго мікрааўтобус перакуліўся ў кювет.

Пры аварыі 42-гадовая пасажырка атрымала траўмы галавы і загінула на месцы здарэння. Кіроўца і другі пасажыр не пацярпелі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.