У аварыі пад Мінскам пацярпела пяцігадовае дзіця

У аварыі пад Мінскам пацярпела пяцігадовае дзіця

Пяцігадовае дзіця пацярпела ў аварыі ў Мінскім раёне. ДТЗ адбылося 21 кастрычніка каля 14:00 на 23-м км аўтадарогі Мінск — Мікашэвічы, ля вёскі Пяцеўшчына.

"Кіроўца за рулём аўтамабіля "Рэно Меган" ехаў у напрамку Салігорска па крайняй левай паласе і не справіўся з кіраваннем. Машыну занесла, у выніку аўто выехала за межы праезнай часткі ўправа, дзе сутыкнулася са слупом, — распавялі агенцтву БелТА ў ДАІ. — У выніку ДТЗ пасажыр 2012 года нараджэння і 30-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя".

У аварыі пад Мінскам пацярпела пяцігадовае дзіця
Фота: ДАІ Мінскага раёна
У аварыі пад Мінскам пацярпела пяцігадовае дзіця
Фота: ДАІ Мінскага раёна