У аўторак уначы ў Беларусі будзе да -5

27 красавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, паведамляе Белгідрамет. Уначы будзе пераменная воблачнасць, удзень — пахмурна з праясненнямі.
Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах нашай краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах удзень магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы будзе марозна — ад -5 да +1 (у Мінску — да -2), удзень прагназуецца 4-10 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.