У аўторак у Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 22 красавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў выйшэй за нуль, месцамі чакаецца +4...+7. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў цяпла.
У сераду надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы Беларусі, месцамі з навальніцамі. Тэмпература ўдзень чакаецца ад +16 па паўночным захадзе да +28 градусаў па паўднёвым усходзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.