У аўторак у Беларусі будзе да +26
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі / Еўрарадыё
У аўторак, 19 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы, а ўдзень кароткачасовыя дажджы прагназуюцца пераважна па заходняй палове Беларусі. У асобных раёнах краіны ўдзень прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 цяпла, месцамі па краіне будзе 9-10 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20..+26.
vk.com/belgidromet