У аўторак у Беларусі будзе да +25 градусаў, без ападкаў
Цёплы верасень / З архіва Еўрарадыё
У аўторак, 5 верасня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 да +11 (у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — ад +20 да +25 градусаў (у сталіцы — 22-24 цяпла).
vk.com/belgidromet