У аўторак у Беларусі будзе да -15 градусаў
Снежань / pixabay.com
У аўторак, 5 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5...11 ніжэй за нуль, па поўдні краіны прагназуецца да -15. Удзень будзе 1-6 марозу.
vk.com/belgidromet