У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі і моцны вецер
У аўторак, 5 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі: снег, мокры снег і дождж. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с, у тым ліку і ў Мінску, папярэджваюць сіноптыкі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад +2 да +8 (у сталіцы — 4-6 градусаў цяпла).