У аўтааварыю трапіла фура з гарэлкай (фота)
Здарэнне адбылося 19 лютага ў Гомельскім раёне недалёка ад павароту на пасёлак Пясочная Буда.
Як паведамляе сайт "Сильные новости", сутыкнуліся аўтобус "Ікарус" і фура, гружаная гарэлкай.
На думку відавочцы, у ДТЗ вінаваты кіроўца аўтобуса, які не прапусціў фуру. Афіцыйнай інфармацыі наконт прычынаў і наступстваў аварыі пакуль няма.
У выніку сутыкнення тавар высыпаўся з грузавіка і разляцеўся па дарозе і ўзбочынах.

Фота — odsgomel.org