У аўтааварыі загінула жанчына, двое дзяцей — у рэанімацыі (фота)

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца буса выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з "Пежо". 

Як інфармуе ДАІ Гродна, кіроўца і пасажыры легкавога аўтамабіля дастаўленыя ў рэанімацыю. Сярод іх двое дзяцей. Стан аднаго дзіцяці лекары ацэньваюць як крытычны, у яго пералом асновы чэрапа. 

Жанчына, якая была пасажыркай на заднім сядзенні, загінула ў аварыі.

Фота — ДАІ Гродна