У аўтааварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі два чалавекі

У аўтааварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі два чалавекі

Раніцай 12 снежня трагічная аўтааварыя адбылася ў Смалявіцкім раёне Міншчыны. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, на дарозе сутыкнуліся грузавы і легкавы аўтамабілі. Пры гэтым загінулі два чалавекі. Больш падрабязную інфармацыю абяцаюць даць пазней.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. У яе ўвайшлі супрацоўнікі Следчага камітэта, Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Яны праводзяць агляд месца ДТЗ, высвятляюць відавочцаў і сведак здарэння, праводзяць неабходныя экспертызы.

Фота: БЕЛТА