У аўтааварыі пад Баранавічамі загінулі хлопец і дзяўчына (фота)

Аўтааварыя з гібеллю людзей адбылася 30 студзеня ў Баранавіцкім раёне. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 66-гадовы мінчанін ехаў на аўтамабілі “Рэно Меган Сцэнік” па другаснай дарозе каля вёскі Новая Мыш і пры выездзе на трасу не саступіў дарогу аўтамабілю “Аўдзі-100” пад кіраваннем 21-гадовага жыхара Баранавічаў. Адбылося сутыкненне.
Ад удару “Аўдзі” адкінула на металічную агароджу, якая наскрозь прабіла заднюю частку салона. На заднім сядзенні былі пасажыры — 21-гадовы хлопец і 19-гадовая дзяўчына, якія загінулі на месцы. Кіроўцы абодвух легкавікоў не пацярпелі, бо былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі.
ДАІ высвятляе іншыя абставіны здарэння.