У 39 гадоў памерла амерыканская актрыса Мішэль Трахтэнберг
Мішэль Трахтэнберг / wireimage.com
У 39 гадоў памерла амерыканская актрыса Мішэль Трахтэнберг. Зусім нядаўна яна перанесла трансплантацыю печані. Паліцыя мяркуе, што Трахтэнберг памерла натуральнай смерцю. 26 лютага маці актрысы знайшла яе мёртвай у кватэры ў Нью-Ёрку, паведамляе "Голас Амерыкі".
Мішэль Трахтэнберг найбольш вядомая сваімі ролямі ў серыялах "Бафі — знішчальніца вампіраў" і "Пляткарка".