У 2025 годзе вырашаць статус Бараўлянаў: "Гэта ўжо горад"

Бараўляны

Бараўляны / t.me/borovlianynews/

У 2025 годзе вырашаць статус Бараўлянаў. На сённяшні дзень гэта вёска ў Мінскім раёне, у якой жывуць дзясяткі тысяч чалавек. Некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Бараўляны трэба рабіць горадам. У аўторак ён гэта паўтарыў падчас наведвання Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

"Гэта ўжо горад. Трэба думаць, што нам тут зрабіць: гэта будзе горад, вёска, гарадскі пасёлак ці нешта іншае? — гаварыў Лукашэнка. — І ў наступным годзе ўнясіце прапановы... Хтосьці [з мясцовых жыхароў] хоча горад, хтосьці хоча вёску. Мы павінны вызначыцца і прыняць адпаведнае рашэнне".

Гэтай восенню першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч запэўнівала, што "Бараўляны... Мінскам не стануць". Яны застануцца асобным населеным пунктам, толькі са змененым статусам.

На сённяшні дзень у Бараўлянскім сельсавеце пастаянна пражываюць 74270 чалавек. З іх 18 тысяч ва ўзросце да 15 гадоў. У Бараўлянах налічваецца больш за 19 тысяч жыхароў, у Копішчы — 24 тысячы, у Лясным — больш за 17 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.