У 13 раёнах Беларусі забаронена наведваць лес
8 з іх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці / @euroradio
У 13 раёнах Беларусі забаронена наведваць лес. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа, якую апублікавалі на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Брэсцкай вобласці забароны дзейнічаюць у Кобрынскім, Жабінкаўскім, Брэсцкім, Пружанскім, Іванаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пінскім раёнах; у Гродзенскай — у Воранаўскім, Лідскім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнах; у Мінскай — у Стаўбцоўскім.
Мапа з сайта mlh.by