Тры расійскія банкі выдалі мільярд рублёў пад заклад бочак з вадой

Тры расійскія банкі выдалі мільярд рублёў пад заклад бочак з вадой

Мільярд расійскіх рублёў выдалі тры камерцыйныя расійскія банкі падстаўным фірмам пад заклад бочак з вадой. Пра гэтае махлярства паведаміў сайт Міністэрства ўнутраных спраў Расіі

Выдача грошай адбывалася ў 2014-1015 гадах. У дакументах змеціва бочак праходзіла як дарагая хімічная сыравіна. 

У банкаў, якія МУС Расіі не называе, адкліканыя ліцэнзіі. На чатырох падазраваных пачалі крымінальную справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Трое з іх арыштаваныя.