“Трушны” Ціханоўскі і абяцанні Лукашэнкі пабудаваць другую АЭС. Што адбываецца?
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Праблема даверу і сапраўднасці ў беларускай палітыцы застаецца адной з галоўных тэм грамадскага дыскурсу. Пасля сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у ЗША грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп’еў падзяліўся сваімі ўражаннямі, назваўшы экс-палітзняволеннага “трушным” — сапраўдным і непадкупным. Разам з тым, у беларускім палітычным асяроддзі пасля вызвалення Ціханоўскага з турмы назіраюцца розныя рэакцыі — ад расчаравання да абурэння, што, на думку Пракоп’ява, з’яўляецца праекцыяй уласных няўдач.
У эфіры Еўрарадыё разам з палітычным аналітыкам інфармагенцтва "Позірк" Аляксандрам Класкоўскім пагаворым пра гэтыя настроі і іх прычыны, а таксама пра вынікі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.
Абмяркуем, як Кітай імкнецца ўмацаваць свой уплыў, у тым ліку праз перапісванне гісторыі Другой сусветнай вайны, і чаму ў гэтай тэме Лукашэнка і Пуцін застаюцца маўклівымі. Акрамя таго, закранем пытанні абяцання пабудаваць другую АЭС і перспектывы развіцця Беларусі ў кантэксце "Захаду-2025".