Трамп паабяцаў, што ў ЗША будзе рэкордны абаронны бюджэт

Амерыканскія вайскоўцы / x.com/PeteHegseth
Прэзідэнт Дональд Трамп паабяцаў, што ў ЗША будзе рэкордны абаронны бюджэт. Ён можа скласці трыльён долараў.
"Ніхто не бачыў нічога падобнага, — гаварыў Трамп. — Мы павінны пабудаваць нашу армію, і мы вельмі эканомім, але армія — гэта тое, што мы павінны пабудаваць. І мы павінны быць моцнымі, таму што цяпер ёсць шмат дрэнных сіл вакол".
Міністр абароны ЗША Піт Хегсет пацвердзіў згаданую лічбу. "Прэзідэнт Трамп аднаўляе нашы ўзброеныя сілы — і хутка", — напісаў ён у Х.
Цяперашні абаронны бюджэт Злучаных Штатаў складае 892 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.