Трамп не можа паверыць, што назваў Зяленскага "дыктатарам"
Уладзімір Зяленскі / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад сваёй заявы пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 19 лютага ў сацсетцы ён назваў яго "дыктатарам без выбару". 27 лютага Трамп дэманстраваў здзіўленне, што ён мог так назваць Зяленскага: "Я гэта сказаў? Не магу паверыць, што я гэта сказаў".
На пятніцу запланаваная сустрэча ў Вашынгтоне Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага. Чакаецца, што яны падпішуць пагадненне аб карысных выкапнях.